Са святам, нашы дарагія мамы!
13.10.2023З Днём Маці!
У Рэспубліцы Беларусь Дзень Маці адзначаецца з 1996 года згодна з загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Быць мамай - значыць даць жыццё новаму чалавеку, аберагаць дзіця, навучыць яго жыць у гэтым свеце і дапамагчы стаць паўнавартасным членам чалавечага грамадства. Мама, мамачка, матуля... Словы, якія выклікаюць самыя цёплыя і светлыя пачуцці. Дзень маці - своеасаблівы дзень падзякі, дзень самай вялікай і святой місіі для тых, хто насіў дзіця пад сэрцам і чыё сэрца ўсё жыццё, потым баліць за яго.
У гэты дзень хочацца сказаць словы падзякі ўсім Матулям, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзякуй Вам!..
І няхай кожнай з вас часцей гавораць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, унукі, праўнукі. Хай на іх тварах, свеціцца ўсмешка і радасныя іскрынкі зіхацяць у вачах, калі вы разам. Колькі б добрых слоў не было сказана мамам, колькі б нагод для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць.
Са святам, паважаныя Матулі!
24.10.2023 17:02 - 24.10.2023 17:19