Маршрут выходного дня "Прагулка да помніка загінуўшым землякам"

Паважаныя бацькі!

Запрашаем Вас разам з дзецьмі здзейсніць прагулку да Помніка загінуўшым землякам. Выхаванне кожнага з нас пачынаецца найперш у сям'і. Такая прагулка дазволіць Вам не толькі зблізіцца, правесці час разам, атрымаць новыя ўражанні, але і дапаможа выхаваць патрыятычныя пачуцці, цікавасць да мінулага роднага краю ў Вашага дзіцяці, сфарміраваць уяўленні аб гераізме, прывіць павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Перад прагулкай:

Збіраючыся на прагулку, падрыхтуйце зручны абутак, не забудзьцеся пра галаўныя ўборы, запас пітной вады, зараджаныя мабільныя тэлефоны. Паведаміце дзіцяці мэту прагулкі: "Мы з табой наведаем помнік, устаноўлены ў гонар загінуўшых аднавяскоўцаў падчас Вялікай Айчыннай вайны".

Выходзячы з дому, пагутарыце з дзіцем аб правілах дарожнага руху: дзе павінен рухацца веласіпедыст (калі вы выбралі веласіпедны варыянт прагулкі), як правільна трэба пераходзіць вуліцу, нагадаць аб тым, што падчас руху трэба быць уважлівым і засяроджаным. Успомніце, што абазначаюць гэтыя тэрміны: праезджая частка, тратуар, веласіпедная дарожка, пешаходны пераход, дарожны знак, транспарт і г.д.

Рэкамендуемы ўзяць з сабой невялікі букет кветак, каб дзіця магло ўскласці яго да падножжа помніка, ушанаваўшы памяць аднавяскоўцаў.

Змест прагулкі:

  • падчас прагулкі: звярнуць увагу на праезджы транспарт, яго разнастайнасць, загадаць загадкі аб транспарце;

Маршрут к памятнику-мемориалу в деревне Логоза

растлумачце дзіцяці, як трэба паводзіць сябе: не шумець, не песціцца, не апаганьваць помнік, шанаваць памяць герояў хвілінай маўчання (хлопчыкам зняць галаўныя ўборы);

  • каля помніка: звернеце ўвагу на вонкавае аблічча мужчына (мужны, моцны, рашучы, упэўнены погляд, у руках трымае зброю). Што знаходзіцца ля падножжа помніка (ускладзены вянкі і кветкі). Ушануйце памяць хвілінай маўчання, ускладзіце да помніка кветкі;
  • Прачытайце і развучыце вершы

  Пытанні для размовы:

  • У гонар каго ўсталяваны помнік?
  • Апішы помнік. Як ён выглядае?
  • Чаму людзі прыносяць кветкі да помніка?
  • Каго можна назваць абаронцамі сваёй краіны?
  • Як мы захоўваем памяць аб героях вайны?

 Пасля прагулкі:

  • Прапануйце свайму дзіцяці вылепіць з пластыліну помнік ці намаляваць малюнак.
  • Арганізуйце зносіны дзіцяці з іншымі дарослымі, дзецьмі (сваякі, суседзі) для таго, каб дзіця змагло падзяліцца ўражаннямі, замацаваць і асэнсаваць атрыманую інфармацыю.

01.06.2022 14:07 - 27.10.2022 10:01

свернуть